У адвакатаў расійскага апазіцыянера Навальнага праходзяць ператрусы

Аляксей Навальны ў судзе

Аляксей Навальны ў судзе / facebook.com/navalny

Да адвакатаў расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага прыйшлі з ператрусамі, піша ВВС са спасылкай на прыхільнікаў палітыка. Гаворка ідзе пра адвакатаў, якія "раней ці нядаўна абаранялі" Навальнага. Сілавікі прыйшлі да адвакатаў Вадзіма Кобзева, Ігара Сяргуніна і Аляксея Ліпцара. Паведамляецца, што ператрусы праходзяць у рамках крымінальнай справы аб удзеле ў экстрэмісцкай супольнасці. Пазней стала вядома, што адваката Сяргуніна затрымалі.

"Экстрэмісцкай супольнасцю" улады Расіі лічаць Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК). "Безумоўна, усё гэта крокі да поўнай ізаляцыі Навальнага", — лічыць кіраўнік ФБК Іван Жданаў.

Нагадаем, цяпер Навальны знаходзіцца ў калоніі. Першы раз яго судзілі за "эканамічныя злачынствы". Затым у сакавіку 2022 года Лефортаўскі раённы суд Масквы прысудзіў яму дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачваннях у махлярстве ў асабліва буйным памеры і непавазе да суда. У жніўні гэтага года адбыўся яшчэ адзін суд, які прызначыў Навальнаму яшчэ 19 гадоў пазбаўлення волі. Гэтым разам яго абвінавачвалі ў стварэнні экстрэмісцкай супольнасці, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, закліках да экстрэмізму ў інтэрнэце. Нават знаходзячыся ў калоніі, Навальны дагэтуль меў магчымасць рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў Расіі і свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі