У Афрыцы мяняем трактары на апельсіны — 1-ы намеснік міністра эканомікі Беларусі

У Мінску распавялі пра ўдалы абмен у Афрыцы

У Мінску распавялі пра ўдалы абмен у Афрыцы / pixabay.com

Першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Картун у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" нечакана расказаў, што ў Афрыцы беларускія трактары даводзіцца не прадаваць, а мяняць: "Часцяком афрыканскія контрагенты кажуць, што ў сілу жорсткага валютнага заканадаўства не могуць заплаціць. Таму кажуць: "А давайце мы памяняем трактары на апельсіны". І ўжо ёсць удалыя кейсы такога абмену".

Картун кажа, што "апорнымі кропкамі" Беларусі ў Афрыцы на сённяшні дзень з'яўляюцца Егіпет, Нігерыя, Экватарыяльная Гвінея, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Аб'ём рынку ён ацаніў на больш за $100 млрд. Каб там рэалізаваць сваю прадукцыю, РБ выкарыстоўвае "перадэкспартнае фінансаванне" і "нефінансавыя інструменты", як так званы "кампенсацыйны гандаль" — згаданыя бартэрныя аперацыі. Нічога кепскага ў гэтым Андрэй Картун не бачыць.

У Афрыцы мяняем трактары на апельсіны — 1-ы намеснік міністра эканомікі Беларусі
Андрэй Картун / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі