На свяце моладзі прэзідэнт Зімбабвэ не мог завесці "трактар ад Лукашэнкі"

Прэзідэнт Зімбабвэ і "Беларус"

Прэзідэнт Зімбабвэ і "Беларус" / twitter.com/themirrormsv/

На святочным мерапрыемстве прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва перадаваў цэнтру прафесійнай падрыхтоўкі моладзі новы трактар, атрыманы з Беларусі. Ён асабіста хацеў яго завесці, але здарыўся канфуз, бо нічога не атрымлівалася на працягу амаль двух хвілін. А памочнікі прэзідэнта доўга не маглі вырашыць праблему. Нарэшце трактар завёўся і выбухнулі авацыі прысутнай публікі, якая ўдзельнічала ў святкаванні Нацыянальнага дня моладзі.

Мясцовыя журналісты знялі ўсё гэта на відэа. А ў каментары да яго пішуць, што "Зімбабвэ з'яўляецца месцам збыту няякаснай прадукцыі з Беларусі". І ў гэтай сувязі згадваюць Аляксандра Лукашэнку і "сумніўныя здзелкі".

Увечары 22 лютага тэлеканал "Беларусь 1" паведаміў, што прэзідэнт Зімбабвэ сёлета збіраецца прыехаць у нашу краіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі