У Афрыцы палююць на сланоў і працягваюць забіваць геяў — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Сёння ў рубрыцы #ІхНоравы мы падарожнічаем паміж Германіяй і афрыканскімі краінамі. Жыццё на розных кантынентах завязваецца ў нечаканыя вузлы, якіх мы не маглі нават уявіць!

Прэзідэнт Батсваны пагражае адправіць у Берлін 20 тысяч сланоў. Дзіўна, але ўсё праз добрыя намеры нямецкіх палітыкаў.

Дарэчы, двое нямецкіх палітыкаў абвясцілі, што збіраюцца заключыць лесбійскі шлюб. І на гэтым фоне дрэнныя навіны з Афрыкі: ва Угандзе беспаспяхова спрабуюць аспрэчыць закон, які прадугледжвае смяротнае пакаранне для геяў і лесбіянак.

А цяпер пра ўсё гэта падрабязней.

 

Міністаркі-лесбіянкі возьмуць шлюб у Германіі

Дзве нямецкія міністаркі збіраюцца згуляць вяселле. Яны зробяць гэта не толькі таму, што кахаюць адна адну, але і для таго, каб аднаполыя адносіны сталі больш прыкметнымі.

Каця Маер служыць у Міністэрстве юстыцыі ў федэральнай зямлі Саксонія, а Жазэфінэ Паўль — міністарка па пытаннях раўнапраўя ў Паўночным Рэйне — Вестфаліі. Іх адносінам ужо некалькі гадоў. Каб нічога не хаваць, жанчыны абвясцілі пра іх яшчэ ў 2021 годзе.

Вяселле мае адбыцца ў верасні 2024 года. Жазэфінэ і Каця стануць першай аднаполай парай у нямецкай палітыцы.

В Африке охотятся на слонов и продолжают казнить геев — #ИхНравы
Жазэфінэ Паўль і Каця Маер / Thomas Banneyer/dpa//picture alliance / Jan Woitas/picture alliance

Ва Угандзе працягваюць забіваць геяў

Аднаполыя шлюбы дазволеныя ў Германіі з 2017 года. З таго часу ў краіне іх заключыла больш за 65 тысяч параў. Тым часам у іншай частцы планеты працягваюць працаваць законы, паводле якіх для геяў і лесбіянак прадугледжанае смяротнае пакаранне.  

Прадстаўнікі ААН, супольнасці ЛГБТК+, праваабаронцы і актывісты заходніх краін імкнуцца рабіць усё магчымае, каб выправіць сітуацыю. Але ўлады настойваюць на сваім. Напрыклад, Канстытуцыйны суд Уганды нядаўна адхіліў прапанову адмяніць спрэчны закон супраць геяў, які лічыцца адным з самых жорсткіх у свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі