Песні сталі злымі, а сабакі навучыліся разумець чалавечую мову — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Тэксты ў песнях сталі занадта простымі і злымі. Пра гэта абвясцілі навукоўцы, якія прааналізавалі больш за 12 тысяч музычных кампазіцый на англійскай мове. Іншыя даследнікі прыйшлі да высновы, што сабакі маюць здольнасць разумець мову, на якой размаўляюць людзі.
Тым часам у Ірландыі адзначаюць 20-я ўгодкі са дня забароны курэння на працы і ў барах, а ў Вільні закрываецца знакамітая рэстарацыя на тэлевізійнай вежы.
Пра тое, ці будзе магчымасць у гасцей горада палюбавацца яго прыгажосцю з вышыні птушынага палёту, і многае іншае чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё “Іх Норавы”.
20 гадоў без цыгарэт
20 гадоў таму ірландскі дзяржаўны службовец Том Паўэр узначаліў альянс, які праявіў наватарскую ініцыятыву ў галіне аховы здароўя. 29 сакавіка 2004 года ў краіне ўвялі першую ў свеце забарону на курэнне ў барах, рэстарацыях і на працоўных месцах.
Тэлевізійныя групы з Японіі, Амерыкі ды іншых краін з'ехаліся ў Дублін, каб зняць рэакцыю грамадзян. Ніхто не ведаў, што адбудзецца. Ці будуць курцы паўставаць? Ці будуць пабы парушаць закон? Няўжо смелы эксперымент пацерпіць крах?
Сабакі разумеюць людзей?
Некаторыя гаспадары сабак перакананыя, што іх гадаванцы разумеюць чалавечую мову. Напрыклад, калі папрасіць іх прынесці мяч, яны прыносяць менавіта яго, а не газету ці нешта іншае. Цяпер гэтаму ёсць пацвярджэнне ад венгерскіх вучоных.
Падчас эксперыменту гаспадары сабак прамаўлялі назвы цацак, а затым паказвалі іх і аддавалі гадаванцам, часам наўмысна дапушчаючы памылкі. Напрыклад, называлі мячык — косткай.
Мозг сабак, як паказалі вынікі, па-рознаму рэагаваў на правільныя і няправільныя абазначэнні цацак.
— Мы лічылі, што калі сабака сапраўды разумее значэнне слова, якое абазначае прадмет, то ён будзе чакаць убачыць менавіта гэты прадмет. А калі гаспадар пакажа іншы прадмет, у мозгу сабакі паўстане так званая рэакцыя здзіўлення. І гэта менавіта тое, што мы выявілі, — кажа даследчыцца Мар'яна Бораш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.