Трамп рыхтуе чысткі ў Пентагоне і кераміка за £1 млрд — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Каманда Дональда Трампа плануе звольніць з Пентагона высокапастаўленых вайскоўцаў, якія лічацца нелаяльнымі. Гэта можа стаць найбуйнейшай "чысткай" у гісторыі арганізацыі. Чым скончыцца такая радыкальная ініцыятыва, пакуль невядома, але назіраць за развіццём падзей будзе вельмі цікава.
Больш падрабязнасцяў пра гэта і іншыя важныя падзеі — у нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
Каманда Трампа рыхтуе спісы звальненняў у Пентагоне
Каманда Дональда Трампа пачала складаць спісы высокапастаўленых вайскоўцаў, якіх плануецца звольніць пасля ўступлення на пасаду новага прэзідэнта ЗША.
Як піша BILD са спасылкай на звесткі крыніц Reuters, пад пагрозай могуць аказацца нават сябры Камітэта начальнікаў штабоў — найвышэйшы кіроўны орган амерыканскіх узброеных сіл. Калі планы Трампа будуць рэалізаваныя, гэта будзе найбуйнейшая рэарганізацыя Пентагона ў гісторыі ЗША.
Пакуль невядома, ці падтрымлівае сам Трамп гэты план, але раней ён неаднаразова крытыкаваў кіраўнікоў Пентагона. Падчас выбарчай кампаніі ён казаў пра неабходнасць звольніць "woke-генералаў", маючы на ўвазе тых, хто актыўна выступае супраць дыскрымінацыі.
Паводле крыніц, звальненні могуць закрануць тых вайскоўцаў, якія звязаныя з былым кіраўніком Камітэта начальнікаў штабоў Маркам Мілі. Падчас першай прэзідэнцкай кадэнцыі Трампа Мілі займаў гэтую пасаду і ў сваёй кнізе “War” назваў Трамп “фашыстам”.
Брытанскі музей атрымаў у дар кераміку коштам £1 млрд
Брытанскі музей атрымаў самае буйное ахвяраванне ў сваёй гісторыі — кітайскую кераміку коштам £ 1 млрд, паведамляе ВВС.
Кераміка належала брытанскаму фінансісту Персівалю Дэвіду (1892-1964). Збор складаецца з 1700 прадметаў, створаных у перыяд з III да XX стагоддзя н.э., яны экспанаваліся ў музеі з 2009 года.
Дырэктар Брытанскага музея доктар Нікалас Кулінан падкрэсліў, што гэтая калекцыя "не мае роўных сярод прыватных збораў". Рэкорднае ахвяраванне зрабіла калекцыю кітайскай керамікі Брытанскага музея самай вялікай за межамі Кітая.
Жанчына зрабіла здымак і адправіла яго знаёмым вучоным. Тыя вызначылі, што сляды належаць рэптыліям, якія жылі тут каля 280 млн гадоў таму.
Пазней эксперты наведалі месца, дзе была знойдзеная незвычайная знаходка, і зафіксавалі сотні іншых слядоў рэптылій, амфібій і насякомых. Паводле версіі спецыялістаў, некаторыя з істот маглі быць 2-3 метры ў даўжыню.
Знаходка атрымала назву "Нулявы камень". Некаторыя з аб'ектаў даставілі ў прыродазнаўчы музей у Мілане для экспанавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.