Дыяспара выкупіла Трэці Статут ВКЛ і хоча перадаць яго ў музей Навагрудка

Слуцкі пояс і Трэці Статут ВКЛ

Слуцкі пояс і Трэці Статут ВКЛ / wikipedia.org

Беларуская дыяспара мае намер перадаць у гісторыка-краязнаўчы музей Навагрудка Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года (Трэці Статут ВКЛ). Пра гэта рэсурсу "Зеркало" расказаў кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч. Ініцыятыва сярод іншага вядзе працу па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў на радзіму.

"Трэці Статут — самае важнае выданне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўвесь час яго існавання, і адзін з самых дасканалых прававых дакументаў у свеце таго часу", — нагадвае Мацукевіч. Статут дзейнічаў на працягу больш чым 250 гадоў, перажыў падзел Рэчы Паспалітай і знікненне ВКЛ пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. "Для параўнання: самая старая ў свеце Канстытуцыя ЗША толькі набліжаецца да свайго 240-гадовага ўзросту", заўважыў Мацукевіч.

Знойдзены асобнік Статута быў выпушчаны ў 1693 года. Прадстаўнікі ініцыятывы знайшлі яго ў антыкварнай краме ў Калішы (Польшча) і купілі на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў. У найбліжэйшы час Статут плануюць паказаць на тэматычных мерапрыемствах за межамі Беларусі, а затым перададуць як грамадскі падарунак у Навагрудскі музей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі