Грузавы самалёт упаў на жылы дом у Вільні і загарэўся

Авіякатастрофа ў Вільні

Авіякатастрофа ў Вільні / фота з Фэйсбука

У Літве грузавы самалёт упаў на жылы дом.

Як перадае delfi.lt, трагедыя здарылася ў Вільні зранку 25 лістапада. У 5:31 у паліцыю паступіла паведамленне пра падзенне самалёта на вуліцы Жырню. На борце самалёта былі чатыры чалавекі — два пілоты і два работнікі.

У Дэпартаменце пажарнай бяспекі і выратавання ўдакладнілі, самалёт упаў на двухпавярховы жылы дом. Ратавальнікі вызвалілі пілота, ён прыйшоў у прытомнасць. Двух чалавек даставілі ў лякарню, адзін чалавек памёр.

Відавочцы расказваюць пра закрыты для руху ўчастак дарогі ад вуліцы Дзуку да крамы Махіма на вуліцы Лепкальнё.

Згодна з раскладам, у гэты час павінен быў ажыццяўляць пасадку самалёт кампаніі DHL. 
Амерыканскае выданне The Wall Street Journal са спасылкай на заходнія разведкі пісала, што ў ліпені ў лагістычных цэнтрах службы дастаўкі DHL у Лейпцыгу і Бірмінгеме здарыліся два загадкавыя выбухі. Расследаванне выявіла, што гэта здэтанавалі запальныя прылады і да выбухаў мае дачыненне расійская разведка. Падрываць планавалася, аднак, не лагістычныя цэнтры, а пасажырскія і транспартныя самалёты, якія перавозілі небяспечныя пасылкі. Бомбы мелі выгляд электрамасажораў, але замест электроннага начыння ў іх было лёгкаўзгаральнае рэчыва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі