Школа без адзнак і паўстанне макак у Тайландзе — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Тайландзе малпы збеглі з вальеры і ўчынілі пагром у паліцэйскім участку. У Францыі хтосьці купіў шкілет гіганцкага дыназаўра.
Які эксперымент праводзяць у Германіі і што яшчэ адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".
Паўстанне макак
У горадзе Лапбуры ў Тайландзе адбылася незвычайная падзея — каля 200 макак разламалі вальеру і ўцяклі з гадавальніка для жывёл. Гэтыя малпы, вядомыя сваёй хітрасцю, на працягу некалькіх дзён расхіствалі канструкцыю, пакуль адна са сцен не адышла ад фундамента.
Школа без адзнак? Калі ласка!
У Германіі стартаваў цікавы эксперымент: 11 пачатковых школ у зямлі Саксонія адмовіліся ад выстаўлення адзнак па музыцы, мастацтву, рэлігіі, этыцы і англійскай мове. Пры гэтым ацэнкі па асноўных дысцыплінах, такіх як матэматыка і нямецкая мова, застаюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.