У актывістак неафіцыйнага "Саюза палякаў у Беларусі" адбываюцца ператрусы
Сімволіка Саюза палякаў у Беларусі
Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да прадстаўнікоў непрызнанага ўладамі "Саюза палякаў у Беларусі". Пра гэта ў сацсетках паведаміў прадстаўнік арганізацыі Марэк Занеўскі.
Па яго словах, ператрусы ідуць у старшыні савета СПБ Ірэны Валюсь і віцэ-прэзідэнткі Рэнаты Дземянчук.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння стала вядома, што пракуратура пачала крымінальную справа за "незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання" супраць кампані "Клерыгата". Паводле пракуратуры, гэтая кампанія прыкрывала дзейнасць незарэгістраванага Саюза палякаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.