У апошні дзень траўня будзе горача і без ападкаў

У апошні дзень траўня будзе горача і без ападкаў

Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 31 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Уначы вецер будзе слабы, удзень паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, па ўсходзе яго парывы ​​дасягнуць 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе +9...+15 градусаў, удзень — ад 19 да 25 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы прагназуюць 16-19 вышэй за нуль, удзень — 26-30 са знакам "плюс".

Пахаладанне ў нашай краіне чакаецца ў першыя дні чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі