У Аршанскім раёне на марозе заглух міжнародны аўтобус з 45 пасажырамі

У Аршанскім раёне на марозе заглух міжнародны аўтобус з 45 пасажырамі

45 пасажыраў міжнароднага аўтобуса, які ішоў па трасе ў Аршанскім раёне, апынуліся ў чыстым полі на 18-градусным марозе — транспартны сродак паламаўся, і выратавальнікам давялося арганізаваць эвакуацыю людзей. Паведамленне пра дарожны інцыдэнт паступіла ад пасажыраў 3 студзеня каля сёмай гадзіны раніцы. Як высветлілася, каля пятай раніцы ў аўтобуса заглух рухавік і кіроўцы не маглі яго завесці.

Аўтобус маркі “Сканія” належыць мінскай турыстычнай кампаніі “Спасибо-трэвэл”. Ён ішоў з Масквы ў Мінск.

На месца паломкі выехалі супрацоўнікі МНС, прадстаўнікі міліцыі і ДАІ, а таксама аўтобусных паркаў Оршы і хуткая дапамога. Людзей даставілі ў кавярню ў вёсцы Юрцава, якая знаходзілася ў адным кіламетры ад месца паломкі. Тым часам рухавік аўтобуса запусцілі, а ў 10.00 прыбыў дадатковы аўтобус фірмы “Спасибо-трэвэл”. Пасажыры змаглі працягнуць падарожжа, ніхто ў выніку здарэння не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі