У Ашмянскім раёне пенсіянер трапіў пад колы свайго ж трактара

У Ашмянскім раёне пенсіянер трапіў пад колы свайго ж трактара

У Ашмянскім раёне пенсіянер трапіў пад колы свайго ж трактара. 65-гадовы жыхар вёскі Будзёнаўка прыехаў на ім на свой падворак і пачаў адчапляць прычэп. У гэты момант з-за невялікага ўхілу трактар пакаціўся.

Мужчына спрабаваў спыніць трактар, але на хаду не здолеў заскочыць у кабіну, упаў пад задняе левае кола, якое яго пераехала. Пенсіянера з траўмамі шпіталізавалі, пагрозы яго жыццю няма, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі