У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты

У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты

У пасажырскім аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты. Яны былі ў схованцы. У параўнанні з іншымі падобнымі здарэннямі, партыя невялікая — на суму больш за 8 тысяч еўра. Аўтобус апынуўся на стаянцы, а кіроўцу пасля арышту адпусцілі пад заклад, паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння санкцый, калі колькасць грузавікоў, цягнікоў, якія едуць з Беларусі ў ЕС, істотна зменшылася. Нядаўна перахапілі кантрабанду цыгарэт на 1,3 млн еўра. У красавіку літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты, знойдзеныя ў цягніку з Беларусі.

У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты
Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты
У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі