У аварыі каля Лунінца адзін чалавек загінуў, двое атрымалі траўмы
У аўтамабільнай аварыі ў Лунінецкім раёне адзін чалавек загінуў, двое атрымалі траўмы. Як паведамляе прэс-служба МУС, ДТЗ адбылося ў аўторак пасля 17-й гадзіны ў вёсцы Сасноўка. На закругленні дарогі "Аўдзі" з'ехала з праезнай часткі і наляцела на дрэва (мяркуецца, што вадзіцель не выбраў бяспечную хуткасць руху і ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем).
У бальніцы памёр 37-гадовы пасажыр. 20-гадовы кіроўца і яшчэ адзін пасажыр ва ўзросце 23 гадоў (ён знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні) атрымалі траўмы і шпіталізаваныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.