У Бабруйску 22 студзеня ідуць ператрусы ў актывістаў

У Бабруйску 22 студзеня ідуць ператрусы ў актывістаў

У Бабруйску ідуць ператрусы ў мясцовых дэмакратычных актывістаў. Міліцыянты прыйшлі прынамсі да пяці чалавек.

Паводле звестак "Белсата", у дваіх забралі тэхніку. Адзін з іх — Андрэй Сініца, якога ўвосень затрымалі і судзілі за зніч каля помніку ахвярам рэпрэсіяў. Потым яму пагражалі паставіць сям'ю на ўлік як сацыяльна небяспечную. 

Сын Андрэя паведаміў, што з ператрусам да іх прыйшлі з самай раніцы. Ён адбываўся нібыта ў межах крымінальнае справы за абразы супрацоўнікоў міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі