У Бабруйску двойчы за чатыры дні масава адмянялі рэйсы маршрутных аўтобусаў

У Бабруйску адмяняюць аўтобусныя рэйсы праз хваробу кіроўцаў / bobrlife.by, ілюстрацыйнае фота
У Бабруйску адмяняюць аўтобусныя рэйсы праз хваробу кіроўцаў / bobrlife.by, ілюстрацыйнае фота

Двойчы за апошнія чатыры дні ў Бабруйску адмянялі рэйсы маршрутных аўтобусаў — 24 і 27 чэрвеня. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце бабруйскага філіяла аўтобуснага парка №2 "Магілёўаблаўтатранса".

На мінулым тыдні былі адмененыя дзясяткі рэйсаў на пяці маршрутах. Сёння паведамляецца пра адмену рэйсаў на двух маршрутах. У абодвух выпадках прычынай называецца хвароба кіроўцаў парка і іх выхад на бальнічныя.

У сацсетках пішуць, што ў Бабруйску адчуваецца крытычны недахоп кіроўцаў аўтобусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі