У Бабруйску хлопец страляў у дзяўчыну з пнеўматыкі
У Бабруйску 19-гадовы хлопец страляў з пнеўматыкі ў дзячыўну. Як піша sb.by са спасылкай на Следчы камітэт, інцыдэнт здарыўся 8 ліпеня. Хлопец прыехаў у Бабруйск з Гомельскай вобласці і бавіў час з сябрамі ў ціры каля гандлёвага цэнтра “Тэхас”.
У той час паўз цір праходзіла 17-гадовая дзяўчына, мясцовая жыхарка. Стралок з пнеўматычнай зброяй раптоўна павярнуўся да яе і стрэліў. Пацярпелая сказала, што адчула моцны боль у запясці левай рукі. Пазней яна распавяла пра здарэнне бацькам, а тыя знайшлі ў кішэні яе шортаў кулю ад пнеўматыкі. Яны звярнуліся ў міліцыю, якая затрымала хлопца. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.