У Бабруйску працягваецца галадоўка сябраў Свабоднага прафсаюзу
Іх звольнілі з заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Мужчыны кажуць, што зрабілі гэта незаконна.
У Бабруйску галадоўку праводзяць сябры Свабоднага прафсаюза беларускага Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка. Вось што распавёў пра мэту акцыі ў інтэрв'ю Еўрарадыё адзін з яе ўдзельнікаў Мікалай Жыбуль:
"Асноўнае патрабаванне: мы хочам працаваць, каб аднавілі на працы. На наш погляд, не па-чалавечы з намі паступілі. З-за сяброўства ў свабодным прафсаюзе нас выкінулі на вуліцу".
Учора актывісты праводзілі галадоўку ў будынку гарвыканкама, але адтуль іх двойчы выводзілі. Апошні раз пагражалі адміністрацыйным арыштам за "несанкцыянаванае мерапрыемства".
Паводле слоў сябраў СПБ, іх галадоўка працягнецца два дні.
Звольненыя ў Бабруйску рабочыя будуць працягваць галадоўку
Фота — svaboda.org