У Бабруйску практыкуюць культ Бабра (фота)
У Бабруйску вырасла пагалоўе баброў. "Толькі што не моляцца на іх", - кажуць мясцовыя жыхары. Асабліва ўразіў плюшавы бабёр па мянушцы Бульбашык.
Бабёр – асабліва цяпер, у год Чырвонага Бабра паводле зараастрыйскага календара –стаў сімвалам і візітоўкай горада. Выявы звярка можна сустрэць паўсюль: у шапіках, на металічных агароджах, у дварах, на чыгуначнных пераездах, у крамах.
Галоўны Бабёр горада, што каля Цэнтральнага кірмаша, карыстаецца папулярнасцю з дня свайго з’яўлення: яму паціраюць бронзавую лапку, ланцужок гадзінніка, нос (каб вадзіліся грошы), і “тое самае месца” (пераважна дзяўчаты, каб з мужам было ўсё ў парадку). Каля бабра бесперапынку шчоўкаюць здымачы, ходзяць зацікаўленыя госці горада.
Яшчэ адзін бронзавы бабёр стаіць непадалек – каля “Тракціра”. Ён дакладная копія таго, што ўсталяваны ў Маскве ў Бабруйскім дворыку.
Дарэчы, у Бабруйску, пакуль неафіцыйна, адбыўся Дзень Бабра. Энтузіясты сабраліся ля рэчкі Бярэзіна і зладзілі колькі конкурсаў і шпацыр па цікавых месцах горада.
Толькі што жывых баброў у Бярэзіне пакуль малавата, але рыбакі кажуць, што часцей і часцей можна на раннім золку заўважыць Яго, дакладней, ягоныя вушы, што вытыркаюцца над роўняддзю ракі.
Бабёр Бульбашык. Магчыма, недзе ў Расіі прадаецца Мядзьведзь Маскалік, ва Ўкраіне - Курачка Хахлушка, а ў Польшчы - Шпачок Пшэк...
Галоўны Бабёр.
Бабёр ля Тракціра.
Драўляны ягамосць.
Яшчэ парачка драўляных...
І яшчэ адзін.
Парцалянавы франт.
На ходніку.
Навагодні бабёр.
І парканавы.
Здымкі аўтара.