У Бабруйску за хабар затрымалі старшыню гарвыканкама

У Бабруйску за хабар затрымалі старшыню гарвыканкама

Супрацоўнікі МУС затрымалі за хабарніцтва старшыня Бабруйскага гарвыканкама.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце МУС, чыноўнік на працягу доўгага часу атрымліваў ад прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання і грамадзян вялікія сумы грошай — як у рублях, так і ў замежнай валюце. Хабар ён браў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Затрыманага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

На сайце Бабруйскага гарвыканкама паведамляецца, што старшынёй яго з'яўляецца 46-гадовы Андрэй Каваленка, ураджэнец Калінінградскай вобласці Расіі. Кіраўніком Бабруйска ён быў прызначаны ў жніўні 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі