У Багдадзе каля кавярні з марозівам падарвалі машыну. Загінулі 10 чалавек
Каля кавярні з марозівам у Багдадзе смяротнік падарваў машыну. Ад выбуху загінулі не менш за 10 чалавек, дзясяткі былі параненыя, перадае Бі-Бі-Сі.
Варта зазначыць, што 27 траўня ў мусульман пачаўся святы месяц Рамадан. Падчас яго прававерныя мусульмане ў дзённы час адмаўляюцца ад прыёму ежы і вады.
Тэракт адбыўся ў раёне Карада, дзе пражываюць пераважна шыіты. Адказнасць за яго ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава". Дарэчы, гэтая групоўка нярэдка абірае шыітаў аб'ектамі сваіх нападаў, бо лічыць іх вераадступнікамі.