У бальніцы памерла 17-гадовая дзяўчына, якая пацярпела ў аўтааварыі пад Оршай
У бальніцы памерла 17-гадовая дзяўчына, якая пацярпела ў аўтааварыі пад Оршай, інфармуе БЕЛТА. Як паведамляла Еўрарадыё, уначы 22 студзеня на аўтадарозе Віцебск — Гомель — мяжа з Украінай Renault Duster сутыкнуўся з двума сустрэчнымі аўтамабілямі — Opel Omega і Nissan Primera. 47-гадовы кіроўца Renault загінуў на месцы. У бальніцу трапілі кіроўца Opel (пасля аказання меддапамогі яго адпусцілі дахаты) і трое пасажыраў Renault Duster. Жыццё дзяўчыне выратаваць не ўдалося. У бальніцы застаюцца 41-гадовая жанчына і 16-гадовы хлопец.