У Баранавічах кіроўца ўгнаў машыну са штрафстаянкі, збіўшы шлагбаўм
39-гадовы жыхар вёскі Палонка прыехаў 10 чэрвеня ў Баранавічы і прыпаркаваў сваё аўто "Шкода Актавія" ў неналежным месцы на вуліцы Багдановіча.
Машыну эвакуявалі на штрафстаянку. Пра гэта кіроўцу і паведамілі ў міліцыі, куды ён звярнуўся з заявай пра ўгон аўтамабіля, піша intex-press.by. Аднак мужчыну гэта не спадабалася: ён сеў у аўто і паехаў са штрафстаянкі збіўшы шлагбаўм. Пры гэтым ён ледзь не наехаў на аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, кажа старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей Баранавіцкага ГАУС Анастасія Гурская.
Мужчына ўцё, не аплаціўшы штрафстаянку. Цяпер міліцыя высвятляе яго месцазнаходжанне. Па словах праваахоўнікаў, кіроўца быў на выгляд цвярозы.
Дарэчы, угонаў машыны са штрафстаянкі дагэтуль у Баранавічах не было.