У Баранавічах школьніца страціла прытомнасць на ўроку і памерла
У Баранавічах вучаніца 11 класа страціла прытомнасць на ўроку і памерла, піша intex-press.by. Трагедыя адбылася 23 снежня ў першай палове дня ў адной са школ Паўночнага мікрараёна.
Дзяўчынцы выклікалі "хуткую", але выратаваць яе медыкам не ўдалося.
Следчыя высвятляюць абставіны смерці 16-гадовай школьніцы. Яны апытваюць настаўнікаў і сваякоў дзяўчынкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.