У Баранавічах асуджаныя адразу 8 удзельнікаў пратэстаў у жніўні 2020 года
Міліцыянеры вядуць пратэстоўцаў
У Баранавічах асуджаныя адразу 8 удзельнікаў пратэстаў у жніўні 2020 года. У іх тэрміны зняволення ад аднаго года да трох гадоў, толькі ў аднаго вялізны тэрмін — 25 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Жанчыну асудзілі на год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання — пакуль яе дзіцяці не споўніцца 3 гады. Усіх іх прызналі вінаватымі ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Сцвярджаецца, што ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020-га яны былі на праезнай частцы вуліц Камсамольскай і Гагарына, "гучна крычалі, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру", "перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый", паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда РБ.
Як паведамляла Еўрарадыё, за ўдзел у пратэстах жніўня 2020-га ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы судзяць 17 чалавек: 8 — з пачатку сакавіка, 9 — з 28 сакавіка. Такім чынам, асуджана першая група. Гэта — Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына і Іван Дыдышка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.