У Баранавічах ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі
Мікрараён Бараўкі
У Баранавічах ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі. 15 лютага без ацяплення была частка шматпавярховікаў у мікрараёне Бараўкі на паўднёвым захадзе горада.
Як піша "Наш край", здарэнне адбылося раніцай у чацвер на цеплатрасе. Там выявілі "няспраўнасць". Аднаўленчыя працы пачаліся а 9-й гадзіне раніцы. Цяпло ў дамах з'явілася каля 13-й.
Падобныя аварыі здараюцца ў розных гарадах краіны ўсё часцей. Інфраструктура патрабуе абнаўлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.