У Баранавічах за 2020 год затрымалі хлопца, які рабіў сэлфі з Латушкам
Жыхар Баранавічаў, які рабіў сэлфі з Паўлам Латушкам
За пратэсты 2020 года сілавікі затрымалі трох жыхароў Баранавічаў, паведамляе "Вясна Брэст".
Двое затрыманых — родныя браты. Як высветліла "Медыязона", у сацсетках яны падпісаныя як Вадзім і Алег Хільчукі. Браты пад ціскам заяўляюць на відэа, што падчас мітынгаў 2020 года былі ў цэнтры Баранавічаў. Таксама яны кажуць, што што ездзілі на пратэсты ў Мінск.
Сілавікі дадалі ў ролік фатаграфію, дзе адзін з братоў зрабіў сэлфі з Паўлам Латушкам.
Трэці затрыманы кажа на відэа, што 9 жніўня 2020 года сядзеў з сябрам у двары. Яны пачулі сірэны і крыкі і вырашылі схадзіць у цэнтр горада, каб паглядзець, што адбываецца.
Як канстатуюць праваабаронцы, на сёння вядома пра 45 чалавек, асуджаных у Баранавічах паводле "народнага" артыкула 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.