У Барысаве сёння судзяць 14 украінцаў і 11 беларусаў

Ён прайшоў у чацвер на "Барысаў-Арэне", госці выйгралі з лікам 2:0. Падчас і пасля матча заўзятары зборных Беларусі і Украіны выявілі салідарнасць адзін да аднаго. Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, учора быў затрыманы 41 фанат. 16 з іх адпусцілі пасля высвятлення асобы, 25 чалавек сёння судзяць у судзе Барысаўскага раёна. З іх 14 украінцаў.

Людзей судзяць па артыкулах адміністратыўнага кодэксу "знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане” і "дробнае хуліганства". Пакуль у асноўным даюць па 5 сутак адміністратыўнага арышту.

Пра затрыманых па лініі мінскай міліцыі і іншых ведамстваў пакуль нічога невядома.

Нагадаем, раней з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра больш за 100 затрыманых украінцаў і каля 30 беларусаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі