У БДЭУ адкрыюць факультэт лічбавай эканомікі
Факультэт лічбавай эканомікі з'явіцца сёлета ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Пра гэта паведамляецца ў Твітар-акаўнце факультэта эканомікі і менеджменту.
Новы факультэт пачне сваю працу з 1 жніўня 2019 года. Паведамляецца, што на ім будуць навучацца студэнты дзвюх груп цяперашняга факультэта эканомікі і менеджменту — ДКІ і ДКК.
К сведению! Советом БГЭУ сегодня принято решение о создании с 01.08.2019 факультета цифровой экономики (ФЦЭ), в составе которого продолжат свою подготовку студенты ДКИ и ДКК. Ребята! У вас все будет хорошо!#bseu
— ФЭМ БГЭУ (@FmBseu) April 30, 2019