У БДУ навучаецца 2300 замежных студэнтаў
Гэта прыкладна 1/5 ад агульнай колькасці платнікаў, якія навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
“У БДУ для замежных студэнтаў кошт навучання самы высокая сярод беларускіх ВНУ, але гэта іх не палохае, і з кожным годам замежнікаў у нашых аўдыторыях усё больш, — распавёў рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў інтэрв’ю газеце “Рэспубліка”. — Усё адзначаюць высокую якасць дыплома БДУ. І, вядома, замежнікі ўлічваюць тое, што ўніверсітэт паднімаецца ў сусветных адукацыйных рэйтынгах”.
Паводле іспанскага рэйтынга “Webometrics”, БДУ ўваходзіць у пяцёрку лепшых універсітэтаў СНД, саступаючы толькі тром расійскім і аднаму ўкраінскаму ВНУ, дадае рэктар.
Нагадаем, 16 ліпеня стартавала ўступная кампанія ў ВНУ другой плыні, да якіх належыць, у тым ліку, і БДУ. Універсітэт плануе прыняць на першы курс 2 тысячы бюджэтнікаў і 2,5 тысячы платнікаў.