У Беларусь не пусцілі французскага журналіста
У Беларусь не пусцілі французскага журналіста. Вадзім Каменка з газеты “L’Humanité” затрыманы ў аэрапорце “Мінск”. 20 жніўня ён прыляцеў з Парыжу для таго, каб асвятляць пратэсты ў Беларусі.
Як распавёў Еўрарадыё сам Каменка, прычыну яго затрымання яму пакуль не растлумачылі. Адзінае, што вядома: журналіста пасадзяць на бліжэйшы рэйс да Парыжу, а гэта заўтра раніцай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.