У Беларусь прыбыла гуманітарная дапамога з Польшчы
У Беларусь прыбыла гуманітарная дапамога з Польшчы. Па дарозе частку груза пакінулі ў Гродне для некалькіх мясцовых бальніц і для Воранаўскага раёна, астатняе даставілі ў Мінск у Рэспубліканскі цэнтр медыцынскага рэагавання. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, з Польшчы прывезлі 50 тысяч літраў дэзынфікуючага сродку, 30 тысяч літраў антысептыка, каля 100 тысяч хірургічных масак, а таксама прэпарат Arechin.
"Калі бяда ў вас і ў нас, мне здаецца надзвычай важным, каб мы адчувалі сябе салідарнымі і блізкімі адзін да аднаго", — сказаў журналістам падчас перадачы гуманітарнай дапамогі польскі амбасадар Артур Міхальскі.
Як паведамляла Еўрарадыё, гуманітарную дапамогу сабралі дзяржаўныя прадпрыемствы і Міністэрства аховы здароўя Польшчы, а дастаўкай займалася Дзяржаўная супрацьпажарная служба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.