У Беларусь прыбылі з візітам прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША

У Беларусь прыбылі з візітам прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША

У Беларусі з візітам знаходзяцца намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаннях Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк і намеснік памочніка дзяржсакратара ў пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Роберт Бершынскі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на амбасаду ЗША ў Мінску.

У той жа час старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў дадзены момант супрацоўнікі Дзярждэпартамента ЗША сустракаюцца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

Нагадаем, што 29 кастрычніка Міністэрства фінансаў ЗША працягнула да 30 красавіка 2016 года, але пры гэтым часткова змякчыла санкцыі ў дачыненні шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх канцэрн “Белнафтахім”, завод “Белшына”, “Гродна Азот”, “Нафтан”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі