У Беларусь прыляцеў Пуцін

Уладзімір Пуцін прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт "Мінск"

Уладзімір Пуцін прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / БЕЛТА

6 снежня ў Беларусь з Расіі прыляцеў Уладзімір Пуцін. Яго самалёт суправаджалі два знішчальнікі. У Мінску Пуцін паўдзельнічае ў пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы РБ і РФ. Папярэдні раз у Беларусь ён прылятаў у траўні.

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" госця з Масквы сустракаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Пасяджэнне дзяржсавета пройдзе пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі. Будзе разгледжаны "ход выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады", а таксама падрыхтаваная канцэпцыя бяспекі саюзнай дзяржавы.

Чакаецца, што ў Лукашэнкі з Пуціным будзе асобная сустрэча.

У дзень прылёту Уладзіміра Пуціна дзяржсакратар Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч расказаў, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць і свой "ядзерны чамаданчык", і "чырвоная кнопка". Нібыта толькі ён можа аддаць каманду на выкарыстанне ядзернай зброі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Відаць, гэта будзе навіной для Пуціна. Вальфовіч падкрэсліў, што яго словы — не жарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі