У Беларусь з акупаванага Крыма паставяць прадукцыю на 2,6 мільёна долараў
Беларусь закупляе ў Крыме віно і муку з вінаградных костачак / pixabay.com
Улады акупаванага Крыма заключылі з Беларуссю кантракты на пастаўкі на 2,6 мільёна долараў. Пра гэта заявіла "міністр фінансаў Крыма" Ірына Ківіка, перадае ТАСС.
Гаворка ідзе пра экспарт віна і мукі з вінаграднай костачкі — гэтыя пастаўкі складуць па 50 мільёнаў расійскіх рублёў кожная пазіцыя (каля 730 тысяч долараў). Акрамя таго з Крыма ў Беларусь плануюць паставіць футра норкі на 83 мільёны расійскіх рублёў (больш за 1,2 мільёна долараў).
Прадпрыемствы анексаванага Крыма сёлета прынялі ўдзел у міжнародных выставах, якія прайшлі ў Беларусі, — "Белагра-2022" і "Prod Expo-2022".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.