У Беларусі 7281 выпадкаў COVID-19, памерлі 58 чалавек

У Беларусі 7281 выпадкаў COVID-19, памерлі 58 чалавек

На раніцу 22 красавіка ў Беларусі налічваецца 7281 выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За суткі дадаліся 558 выпадкаў (учора дадаліся 459). Ачунялі і выпісаны 769 чалавек (за суткі дадалося 192). Памерлі 58 чалавек (за суткі дадаліся тры ахвяры).

За дзень было зроблена больш за 6 тысяч тэстаў на каранавірус (у папярэднія суткі — амаль 6 тысяч). Агулам іх ужо амаль 115 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі