У харавой капэле імя Шырмы каранавірус у 29 артыстаў з 75

У харавой капэле імя Шырмы каранавірус у 29 артыстаў з 75

Каранавірус дабраўся да Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, якая існуе ў складзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі. COVID-19 выявілі ў 29 артыстаў з 75, паведамляе Радыё Свабода. Амаль усе заражаныя знаходзяцца ў самаізаляцыі, яны лечацца дома. Аднаго чалавека з пнеўманіяй шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу, паведамляе nn.by. На двухтыднёвым каранціне ўся філармонія, на яе сайце змешчаны абвесткі пра перанесеныя і адмененыя канцэрты.

Апошнім часам у харавой капэлы не было гастроляў у замежжы. Тыдзень таму ў бальніцу з каранавірусам трапіў адзін з артыстаў, пасля чаго тэсты здалі яго калегі. Яшчэ няма ўсіх вынікаў. "У многіх знік нюх, — кажа адна з супрацоўніц. — У асноўным усё працякае ў лёгкай форме".

На раніцу 21 красавіка ў нашай краіне было 6723 выпадкі заражэння каранавірусам, памерлі 55 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі