У Беларусі абмежавалі доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў
У Беларусі абмежавалі доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў, інфармуе прэс-служба Міністэрства інфармацыі. Яно спасылаецца на пісьмовае паведамленне, атрыманае ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Рашэнне было прынятае 13 снежня, прычынай называецца змяшчэнне на сайтах неналежнай рэкламы "аб прадастаўленні пазык неабмежаванаму колу асоб".