У Беларусі адкрытыя амаль 7000 рахункаў на сямейны капітал
За сакавік-верасень 2015 года ў Мінску прынята 1475 рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Сёлета з 1 сакавіка па 30 верасня паступіла 1644 заявы ад жыхароў Мінска на прызначэнне сямейнага капіталу. Закон адводзіць на разгляд заяў адзін месяц.
Так, у Брэсцкай вобласці прынята 1757 рашэнняў на прызначэнне сямейнага капіталу, у Віцебскай — 738, у Гомельскай — 1309, у Гродзенскай — 1134, у Мінскай — 1512, у Магілёўскай вобласці — 824.
Агулам па краіне дэпазітныя рахункі на сямейны капітал у "Беларусбанку" за сакавік-верасень адкрытыя на 6791 грамадзяніна Беларусі на 67 млн 910 тысяч долараў.
Фота: gp.by