У Беларусі бацькоўскім камітэтам забаранілі збіраць у школах грошы

У Беларусі бацькоўскім камітэтам забаранілі збіраць у школах грошы

У Беларусі бацькоўскім камітэтам забаранілі збіраць у школах грошы. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам зацверджаны абноўленыя палажэнні аб педсавеце і бацькоўскім камітэце. У ім адзначаецца, што "да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта не могуць быць аднесены пытанні, якія тычацца прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі". Праўда, пра збор грошай на іншыя патрэбы (напрыклад, кветкі, падарункі і іншае) нічога не гаворыцца. А грошы "на рамонт" могуць збіраць і настаўнікі.

Чым жа будзе займацца бацькоўскі камітэт? Прыцягненнем бацькоў "да актыўнага ўдзелу ў жыццядзейнасці ўстановы адукацыі", "умацаваннем сувязі паміж сям'ёй і ўстановай адукацыі", "распаўсюдам найлепшага досведу сямейнага выхавання" ды іншым.

У Беларусі бацькоўскім камітэтам забаранілі збіраць у школах грошы
pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі