У Беларусі будуць вучыць больш айцішнікаў і менш — эканамістаў
Пра гэта заявіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук падчас прэс-канферэнцыі 30 жніўня.
Аляксандр Жук: "Традыцыйна папулярныя ў абітурыентаў спецыяльнасці міжнароднага профілю. Становяцца папулярнымі айцішныя спецыяльнасці, таму будзем пашыраць набор на гэтыя профілі”.
Адначасова будзе скарачацца колькасць спецыяльнасцяў эканамічнага профілю, дадаў чыноўнік.
Фота — gknt.org.by