У Беларусі другі тыдзень запар таннее аўтамабільнае паліва

"Белнафтахім" зноў паніжае цэны на аўтамабільнае паліва / pixabay.com
"Белнафтахім" зноў паніжае цэны на аўтамабільнае паліва / pixabay.com

Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" другі тыдзень запар зніжае цэны на аўтамабільнае паліва на 1 капейку. Новыя цэны будуць усталяваныя з 14 сакавіка.

Ужо з аўторка 1 літр аўтамабільнага паліва будзе каштаваць:

АІ-92— 2,34 рубля;
АІ-95 — 2,44 рубля;
АІ-98 — 2,66 рубля;
дызельнае паліва — 2,44 рубля.

Папярэдні раз кошты змяняліся тыдзень таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі