У Беларусі два новыя міністры

Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў міністэрстваў транспарту і ЖКГ/ pixabay, ілюстрацыйнае фота

Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў міністэрстваў транспарту і ЖКГ/ pixabay, ілюстрацыйнае фота

Аляксандр Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў.

Пасаду міністра транспарту і камунікацый заняў Аляксей Ляхновіч. Да смерці экс-міністра Аляксея Аўраменкі Ляхновіч займаў пасаду яго намесніка. Ён пачынаў кар'еру ў мінскім аўтобусным парку, пазней працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў. Ляхновіч узначаліў гэтае ўпраўленне ў 2013 годзе. Першым намеснікам міністра транспарту ён стаў у 2019 годзе.

Пасаду міністра ЖКГ заняў Генадзь Трубіла. Перад прызначэннем ён працаваў першым намеснікам міністра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі