У Беларусі хочуць увесці мараторый на новыя падаткі на 2018-2020 гады

У Беларусі хочуць увесці мараторый на новыя падаткі на 2018-2020 гады

20 чэрвеня на пасяджэнні Прэзідыўма Савета міністраў абмяркоўваўся праект дэкрэта прэзідэнта "Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, што выстаўляюцца да бізнэсу". "Гэты дакумент прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржавы і бізнэсу", — паведаміў на пасяджэнні ўрада яго старшыня Андрэй Кабякоў.

На пасяджэнні прэм'ер-міністр заявіў, што ў праекце дэкрэта прапануецца на перыяд з 2018 па 2020 год прызначыць мараторый на ўвядзенне новых падаткаў і павышэнне падатковых ставак. 

Дэкрэт прэзідэнта ідзе ў пакеце з іншымі дакументамі, скіраванымі на лібералізацыю бізнэсу. Напрыклад, рыхтуецца таксама ўказ прэзідэнта аб скарачэнні ліцэнзаваных відаў дзейнасці і іх складнікаў. 

Па словах Кабякова, распрацоўшчыкі дакумента прапанавалі істотна скараціць пералік ліцэнзаваных відаў дзейнасці. Напрыклад, прапанавана адмяніць ліцэнзаванне ў такіх сферах як адвакацкая дзейнасць і аказанне юрыдычных паслуг, дзейнасць па аказанні псіхалагічнай дапамогі, паліграфічная дзейнасць ды іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі