У Беларусі хочуць увесці сакрэтны кантроль у сетках электрасувязі
З ініцыятывай выступае Міністэрства ўнутраных спраў. Мэтай называецца выяўленне карупцыянераў.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае interfax.by.
Міністр кажа, што цяпер у аператыўных мэтах супрацоўнікі праваахоўных органаў вядуць такі негалосны кантроль, як праслухоўванне тэлефонных размоваў ды іншыя. Шуневіч заяўляе, што "закон накіраваны на выяўленне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку і карупцыйных, якія з'яўляюцца высокалатэнтнымі".
Міністр дадаў, што эксперты з іншых краін высока ацанілі гэты законапраект.
Фота — anekdot.ru