У Беларусі каля 400 чыноўнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці

У Беларусі каля 400 чыноўнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці

Мясцовыя органы ўлады маюць патрэбу ў кадравым умацаванні. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка. Ён быў прызначаны на гэтую пасаду ў пачатку снежня 2019-га. Сергеенка — генерал-маёр, быў першым намеснікам старшыні КДБ.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта лічыць, што патрэбу ва ўмацаванні маюць пасады старшыняў райвыканкамаў, пэўныя пазіцыі ў аблвыканкамах. "Праца гэтая праводзіцца планава, прыходзяць новыя, маладыя людзі", — кажа Ігар Сергеенка. І такое амаладжэнне будзе працягвацца. З іншага боку, вялікую ўвагу надаюць недапушчэнню прызначэння на адказныя пасады асоб, якія сябе скампраметавалі, маюць на сваім рахунку парушэнні этычных нормаў ці нават былі замешаныя ў злачынствах.

Па словах Сергеенкі, у кадравым рэестры кіраўніка дзяржавы налічваецца 836 пасадаў. Толькі летась было 175 прызначэнняў, а гэта кожны пяты з рэестра.

Штогод у Адміністрацыю прэзідэнта звяртаецца да 30 тысяч чалавек. У 2019-м каля 400 чыноўнікаў было прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці. Найперш за марудны разгляд заяў грамадзян, якія паступаюць у органы ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі