У Беларусі крыху запаволілася інфляцыя — знізіўся ўнутраны попыт

З 6 кастрычніка ў Беларусі забаранілі павышаць цэны / БЕЛТА
З 6 кастрычніка ў Беларусі забаранілі павышаць цэны / БЕЛТА

У верасні ў Беларусі крыху запаволілася інфляцыя, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. За год — з верасня 2021 па верасень 2022 года — цэны выраслі ў сярэднім на 17,4%. У жніўні гэты паказчык быў 17,9%.

На запаволенне інфляцыі паўплывала некалькі фактараў: падзенне ўнутранага попыту і "карэкцыйнае ўмацаванне беларускага рубля да расійскага". Плюс запаволіўся і рост цэнаў на адміністрацыйна рэгуляваныя тавары і паслугі.

На думку экспертаў, "узмацненне рэгулявання цэнаў можа прывесці да далейшага запаволення інфляцыі" і ў наступныя месяцы. Але захоўваецца і "праінфляцыйны ціск" — растуць выдаткі на правядзенне фінансавых транзакцый, пастаўку тавараў і камплектавальнікі.  

Аляксандр Лукашэнка правёў 6 кастрычніка нараду аб сітуацыі ў эканоміцы і запатрабаваў замарозіць цэны. За парушэнне гэтага патрабаванне прыгразіў крымінальнымі справамі. Ужо завялі некалькі крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі