У Беларусі могуць памілаваць асуджанага за шпіянаж украінца Паўла Шаройку

У Беларусі могуць памілаваць асуджанага за шпіянаж украінца Паўла Шаройку

У Беларусі могуць памілаваць асуджанага за шпіянаж украінца Паўла Шаройку. Пра гэта заявіў падчас сустрэчы ў Мінску з украінскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён гатовы вырашыць пытанне ўжо ў бліжэйшы час, але на ўзаемнай аснове. Гэта значыць, адначасова мусіць быць памілаваны беларускі грамадзянін Юрый Палітыка, якога ва Украіне абвінавачваюць у шпіянажы. Лукашэнка прызнаўся, што наконт справы Шаройкі і Палітыкі ў яго былі дамоўленасці яшчэ з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, але ён іх з нейкай прычыны не выканаў, паведамляе БЕЛТА.

Шаройка працаваў у Беларусі карэспандэнтам Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ у кастрычніку 2017 года. Было заяўлена, што ўкраінец, які раней быў кіраўніком прэс-службы галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, стварыў у нашай краіне агентурную сетку з беларусаў. Яны за грошы выконвалі заданні па зборы разведвальных дадзеных. Закрыты суд праходзіў у пачатку мінулага года. Украінец атрымаў "больш за восем гадоў пазбаўлення волі". Пытанне пра памілаванне Паўла Шаройкі разглядалася яшчэ ў тым жа 2018 годзе.

Юрый Палітыка быў затрыманы ва Украіне ў чэрвені 2017 года. "Усё абвінавачанне грунтуецца на тым, што я працаваў у расійскім ВТБ-Банку. Таму спачатку абвінавацілі ў працы на Расію, а потым і Беларусь", — распавядаў ён. Беларус заяўляў пра катаванні. Прысуду па яго справе яшчэ не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі