У Беларусі могуць увесці абавязковы бацькоўскі адпачынак

У Беларусі могуць увесці абавязковы бацькоўскі адпачынак

У Беларусі вывучаць, наколькі мэтазгодна ўводзіць абавязковы бацькоўскі адпачынак пры нараджэнні дзіцяці. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 12 траўня заявіла намесніца начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Гэта прадугледжана падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады.

Па словах Марыны Арцёменка, у адпачынку па доглядзе за дзіцем да дасягнення трохгадовага ўзросту ў 2015 годзе знаходзіліся 3097 мужчын — бацькоў і дзядуляў. Агулам жа ў адпачынку па доглядзе за дзіцем у мінулым годзе было 302 тысячы 360 чалавек.

"Атрымліваецца, толькі 1% ​​мужчын карыстаецца дадзенай заканадаўствам магчымасцю адпачынку па догляду за дзіцем", — перадае БЕЛТА словы прадстаўніцы Мінпрацы. На яе думку, у грамадстве недаацэньваецца ўдзел мужчын у выхаванні дзяцей, у тым ліку недаацэньваюць і самі мужчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі